Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэматычны тыдзень «Я мову родную люблю»

Дата: 13 декабря 2019 в 16:07, Обновлено 24 февраля 2020 в 21:27
374 просмотра

У лiстападзе ў дзiцячым садку прайшоў тэматычны тыдзень «Я мову родную люблю». Яго мэта: фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, стварэнне ўмоў для развіцця беларускага маўлення дзяцей і дарослых; выкарыстанне беларускай мовы, абапіраючыся на асаблівасці традыцый свайго народа і творы мастацкай літаратуры і фальклора.

Дзецi вандравалi па старонках беларускіх казак, здзейснівалі экскурсіі па міні-музеях ў групах дашкольнай установы (захапляліся прыгажосцю вырабаў з гліны і саломы, дрэва і тканіны, здзіўляліся талентам, працавітым і ўмелым рукам сваіх продкаў), гулялi ў беларускiя народныя гульнi. Для выхаванцаў былi арганiзаваны фальклорныя святы, спартыўныя забавы, кнiжныя выставы. Прайшоў i конкурс чытальнiка «Мой родны кут, як ты мне мiлы!», дзе дзецi змаглi пачуць творы Я.Купалы i Я.Коласа, пашырыць чытацкі кругагляд. Выхавальнiкi ладзілі вечары загадак на беларускай мове. Для бацькоў падрыхтавалi кансультацыйны матэрыял, размясцілі інфармацыю па тэме на сайце дашкольнай установы.

Сваёй непаўторнай эмацыянальнасцю, узнёсласцю, пяшчотаю да роднага слова дарослыя далучаюць нашых выхаванцаў да беларускай мовы, фарміруюць каштоўнасныя адносіны да яе. Разам з бацькамi мы зможам ушанаваць нашу родную беларускую мову - гэты бясцэнны скарб, які перадалі нам нашы таленавітыя продкі. Мы будзем працягваць вучыць дзяцей размаўляць на роднай беларускай мове, ганарыцца сваёй мовай, каб захаваць і перадаць яе нашым нашчадкам.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.