Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень беларускай мовы «Мы - беларусы»

Дата: 24 февраля 2020 в 23:12, Обновлено 25 февраля 2020 в 11:51
403 просмотра

Тыдзень беларускай мовы «Мы - беларусы»

У лютым у дзiцячым садку прайшоў яшчэ адзiн тыдзень беларускай мовы «Мы - беларусы», мэта якога: выхаванне цікавасці да вывучэння беларускай мовы і нацыянальнай культуры, стварэнне ўмоў для развіцця беларускага маўлення дзяцей і дарослых;  выхаванне асноў  патрыятызму ў дзяцей дашкольнага ўзросту, бацькоў і педагогаў установы.

Адбылася вiртуальная экскурсія «Падарожжа па знаёмым мясцінам Брэста», дзе выхаванцы змаглi пашырыць веды аб гісторыі і культуры свайго горада. А фотавыстава «Мая маленькая радзіма» дапамагла адчуць любоў да свайго роднага горада.

У час другой вiртуальнай экскурсіi «Бацькава гняздо» выхавальнiкi пашырылi ўяўленні дзяцей аб народных рамёствах, прадметах народнага побыту, беларускай народнай вопратцы, звычаях і традыцыях.

Спартыўная забава «Вясёлыя гульні маленькіх беларусаў» дапамагла падняць настрой, пазнаёмiць з новымi гульнямi, далучыць дзяцей да нацыянальнай культуры.

Пад час вечарыны загадак «Чароўная скарбонка» выхавальнiкi працягвалi выхоўваць любоў і павагу да роднай мовы, фармiраваць уменне разгадваць загадкi на беларускай мове.

А прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы экскурсія дзяцей старэшых групп ў бібліятэку не толькi пазнаёмiла выхаванцаў з бiблiятэкай, працай бiблiятэкара, але i з творамi беларускіх пісьменнікаў, паэтаў. Дзецi чыталi вершы на беларускай мове, адгадвалi загадкi, адказвалi на пытаннi загадчыцы бiблiятэкi Таццяны Iосiфаўны Кузьмiч.

Адбылася акцыя для бацькоў «Мае любімыя беларускія словы». Яна дапамагла пашырыць слоўнiкавы запас дарослых беларускiмi словамi, адчуць значнасць для сваiх дзяцей данага мерапрыемства.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Г.А. Джэйгала стварыла на сайце дашкольнай установы рубрыку «Прыгажосць беларускай мовы» з мэтай узбагачэння слоўнiкавага запасу беларускiмi словамi, выхавання любові і павагі да роднай мовы.

Для пашырэння ўяленняў дарослых (бацькоў i супрацоўнiкаў) аб дэкаратыўна-прыкладным мастацтве беларусаў размясцiла там iнфармацыю «Беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва».

Для педагогаў правяла кансультацыю  «Маўленне выхавальніка як сродак развіцця маўлення дзяцей», у час якой дала звесткi аб тым, якiя патрабаванні ставяцца да маўлення выхавальніка, каб ён стаў узорам высокай культуры для дзяцей.

Будзем спадзявацца, что ўсе мерапрыемствы, якiя былi праведзены ў гэты тыдзень, пакiнулi свой след у жыццi нашых выхаванцаў i iх бацькоў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.